Текст песни Leibonik - Снежань

  • Исполнитель: Leibonik
  • Название песни: Снежань
  • Дата добавления: 21.09.2020 | 23:44:03
  • Просмотров: 304
  • 0 чел. считают текст песни верным
  • 0 чел. считают текст песни неверным

Текст песни

Калі глядзець на неба раскрытымі шырэй вачыма,
То можна зоры ўбачыць днём і ночы не чакаць,
А тым небе птушка прэч ляціць быццам жанчына,
Што з тваёй восені зышла сваю вясну далей шукаць.
І каб за ёю босы не кінуўся ты бегам,
Бясснежны снежань, засыпь яе сляды ты снегам!

Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне,
На новы год ты ёй прымроіся ў сне,
Ці, як спяваў Джо Роберт Кокер,
"А можа не?".

Ў халодным парку чалавек у задуменні
Збірае тару каля лавак, і даўно не лічыць дні,
Як алкаголік у чацвёртым пакаленні
З кожнай бутэлькай набліжае ён паўлітра цеплыні.
Каб здаўшы тару зноўку не запіў з суседам,
Бясснежны снежан, засыпь тыя бутэлькі снегам!

Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне,
Ён кіне піць і больш не будзе жыць на дне,
Ці, як спяваў Джо Роберт Кокер,
"А можа не?".

Каляды - час нанова выбраць накірункі
І тварам стаць пад невядомыя сустрэчныя вятры.
А што там новы год нясе за падарункі?
Хочаш выбраць сам? Ўставай, ідзі бяры!
Каб на каляды не было тут месца бедам,
Бясснежны снежань, засыпь мае каляды снегам!

Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне,
Хачу дамоў, і каб узоры ў вакне,
Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне,
Дамоў, дзе я маленькі ў фатакартцы на сцяне,
Снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-снегам-сне,
Каб звонку зімна, а ўнутры цёплая коўдра,
І як спяваў Джо Роберт Кокер,
І як спяваў старэнькі Кокер...
Ці, як спяваў нам Вакарчук,
"Усё будзе добра".

Перевод песни

If you look at the sky with your eyes wide open,
Then you can see the stars day and night and not wait,
And in that sky the bird flies away like a woman,
What with your fall gone your spring to look for further.
And lest the bosses should run after her,
Snowless December, cover her tracks with snow!

Snow-snow-snow-snow-snow-snow-snow-dream,
For the new year you dream of her,
Or, as Joe Robert Cocker sang,
"Or maybe not?".

In the cold park a man is pensive
Gathers containers near benches, and has long since counted the days
As an alcoholic in the fourth generation
With each bottle he approaches half a liter of heat.
That having handed over a container again has not washed down with the neighbor,
Snowless December, cover those bottles with snow!

Snow-snow-snow-snow-snow-snow-snow-dream,
He will stop drinking and will no longer live at the bottom,
Or, as Joe Robert Cocker sang,
"Or maybe not?".

Christmas is a time to choose directions again
And face to face the unknown headwinds.
And what does the new year bring for gifts?
Do you want to choose yourself? Get up, go take it!
So that there is no room for trouble here for Christmas,
Snowless December, cover my Christmas with snow!

Snow-snow-snow-snow-snow-snow-snow-dream,
I want houses, and to have samples in the window,
Snow-snow-snow-snow-snow-snow-snow-dream,
The houses where I'm little in the picture on the wall,
Snow-snow-snow-snow-snow-snow-snow-dream,
To make it cold outside and a warm blanket inside,
And as Joe Robert Cocker sang,
And how old Cocker sang ...
Or, as Vakarchuk sang to us,
"Everything will be fine."

Смотрите также:

Все тексты Leibonik >>>