Текст песни
За дзьвярыма зноў даждлівы дзень,
У пакоі мутны шэры цень.
Цыгарэты зноў патух вагонь,
Кубак кавы ўжо застыў, ты яе ня піў.
Ты маўкліва доўга стаіш,
Разважаеш, што зрабіць, каб было лягчэй,
Каб ня бачыць усё, што вакол.
І ты марыш, каб усё зьнікла найхутчэй.
Можаш ты ісьці на захад,
Можаш крочыць на ўсход, -
Толькі там ня будзе лепей.
Бо, дзе нас ня будзе -
Там найпрыгажэй!
Каб ты ведаў, у які бегчы бок,
У пакоі ты сваім доўга б не стаяў.
Каб ты ведаў, як зрабіць той крок,
Ты б пакінуў усё даўно, хто што б ні казаў.
Можаш ты ісьці на захад,
Можаш крочыць на ўсход, -
Толькі там ня будзе лепей.
Бо, дзе нас ня будзе -
Там найпрыгажэй!
Перевод песни
Outside the door again a rainy day,
The room is a muddy gray shadow.
Cigarettes put out the fire again,
The cup of coffee is already frozen, you did not drink it.
You stand in silence for a long time,
Think about what to do to make it easier,
Not to see everything around.
And you dream that everything will disappear as soon as possible.
Can you go west
You can step east, -
Only there will not be better.
After all, where we will not be -
There's the most beautiful!
So you know which way to run,
You wouldn't stay in your room for long.
So you know how to take that step,
You would have left everything long ago, whoever said anything.
Can you go west
You can step east, -
Only there will not be better.
After all, where we will not be -
There's the most beautiful!
Смотрите также: