Текст песни Volski - Героі не паміраюць

  • Исполнитель: Volski
  • Название песни: Героі не паміраюць
  • Дата добавления: 06.12.2018 | 11:15:03
  • Просмотров: 549
  • 0 чел. считают текст песни верным
  • 0 чел. считают текст песни неверным

Текст песни

1. Яны застануцца навечна,
Не знікнуць у зеўры нябыту,
Не згаснуць апошнім праменнем,
Не сыйдуць ў змрочны туман.
Яны назаўжды будуць з намі
І ў радасці, і ў нядолі,
І ў подыху ветру пачуем
Мы іхнія галасы.

ПРЫПЕЎ:
Героі не паміраюць!
Яны нас не пакідаюць
У свеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць!
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.

2. Мы іхнія словы пачуем
У гуку вясновых грымотаў,
У пошчаках ранішніх птушак
У шуме срабрыстых дажджоў
Мы іхнія твары ўбачым
У крохкіх абрысах аблокаў
І, прагна глынуўшы паветра,
Пакрочым па іхніх шляхах...

ПРЫПЕЎ

Героі не паміраюць!
Яны давяраюць і раяць.
І нас вядуць, нібы зоркі,
Вядуць вышэй і далей...

ПРЫПЕЎ

Перевод песни

1. They will stay forever,
Not to disappear into the gap of nothingness,
Don't go off with the last ray,
They will not go down into the gloomy fog.
They will be with us forever
And in joy and in tribulation,
And in the whiff of the wind we hear
We are their voices.

CHOIR:
Heroes don't die!
They don't leave us
In the world of slate and drizzle.
Heroes don't die!
They look in our souls
And they continue to live in souls.

2. We will hear their words
In the sound of spring thunder,
In the wake of morning birds
In the noise of silvery rains
We will see their faces
In the fragile outlines of the clouds
And, eagerly swallowing the air,
Let's walk in their paths ...

CHOIR

Heroes don't die!
They trust and advise.
And we are led like stars,
Leading above and beyond ...

CHOIR

Смотрите также:

Все тексты Volski >>>