Текст песни Аверсэв - Малыш-Карантыш

  • Исполнитель: Аверсэв
  • Название песни: Малыш-Карантыш
  • Дата добавления: 08.03.2026 | 09:02:06
  • Просмотров: 2
  • 0 чел. считают текст песни верным
  • 0 чел. считают текст песни неверным

Текст песни

Даўным-даўно, калі ўсе дарослыя былі яшчэ дзецьмі, жыў сабе Малыш-Карантыш, у якога была вялікая карова. Аднойчы ранкам ён прыйшоў яе падаіць і сказаў:
– Стой, кароўка, ні гу-гу,
Дам табе я тварагу.
Але стаяць спакойна вялікая карова не хацела.
– Гэй, – абурыўся тады Малыш-Карантыш, – вы толькі на гэта паглядзіце!
І пайшоў да мамы.
– Мама, – сказаў ён, – карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць.
– Тады вазьмі дубец і адлупцуй яе, – параiла мама.
Малыш-Карантыш пайшоў да дрэва і сказаў:
– Дай галінку для дубца,
Я ж табе дам селядца.
Але дрэва не дало яму галінкі для дубца, і Малыш-Карантыш вярнуўся дадому.
– Мама, – сказаў ён, – дрэва не дае галінкі для дубца, карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць.
– Тады ідзі да мясніка і папрасі яго зарэзаць карову.
Малыш-Карантыш пайшоў да мясніка і сказаў:
– Гэй, мяснік, зарэж карову
За свавольную адмову!
Але мяснік не захацеў рэзаць карову без срэбнай манеты,
і Малыш-Карантыш вярнуўся дадому.
– Мама, – сказаў ён, – мяснік не рэжа карову без срэбнай манеты, дрэва не дае галінкі для дубца, карова не хоча спакойна стаяць, і я не магу яе падаіць.
– Тады ідзі да каровы і скажы, што хворая дзяўчынка плача і просіць кубак малака.
Малыш-Карантыш пайшоў да каровы і сказаў ёй, што хворая дзяўчынка плача і просіць кубак малака. Карова дазволіла яму сябе падаіць, і хворая дзяўчынка выпіла малака і перастала плакаць.
Усё, што не заканчваецца кепска, заўсёды заканчваецца добра.

Смотрите также:

Все тексты Аверсэв >>>