Текст песни Аверсэв - Кот у ботах

  • Исполнитель: Аверсэв
  • Название песни: Кот у ботах
  • Дата добавления: 15.07.2026 | 05:28:10
  • Просмотров: 2
  • 0 чел. считают текст песни верным
  • 0 чел. считают текст песни неверным

Текст песни

Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды Ката. Спадчыну дзялілі нядоўга. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні – асла, а малодшаму дастаўся Кот.
Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс.
– Добра маім братам! Калі будуць жыць разам, дык і на хлеб змогуць сабе зарабіць. А я – з’ем Ката, зраблю са шкуры рукавіцы, а потым – хоць ты з голаду пухні.
Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. І сказаў такім разважным і сур’ёзным голасам:
– Не журыцеся, мой гаспадар, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты, каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.
Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялікае веры. Але і не губляў надзеі, бо хто яго ведае, можа, і праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасці.
Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасіў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закінуў за плечы торбу і рушыў у лес, дзе вадзілася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб’я, заечай капусты, а сам лёг на зямлі і, прыкінуўшыся мёртвым, пачаў чакаць, калі якое трусяня залезе ў торбу пачаставацца пакладзенымі туды ласункамі.
І толькі паспеў ён легчы, як адразу нейкае легкадумнае трусяня трапіла ў торбу. Кот хутка зашморгнуў матуз, схапіў труса і забіў яго.
Горды здабычай, ён рушыў да караля і папрасіў мовіць перад ім слова. Калi Ката пусцілі ў пакоі Яго Вялікасці, ён нізка пакланіўся каралю і сказаў:
– Вашамосць, гэтага труса мне даручыў паднесці вам ад свайго імя маркіз дэ Карабас.
– Ну што ж, – адказаў кароль, – скажы свайму гаспадару, што я вельмі рады яго падарунку.
Другі раз Кот схаваўся ў жыце і зноў разгарнуў сваю торбу,
а калі ў яе ўлезлі дзве курапаткі, зацягнуў матуз і злавіў абедзвюх, а потым занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак зноў з вялікім задавальненнем і загадаў даць Кату гасцінец.
Так два ці тры месяцы Кот насіў каралю дзічыну і аднойчы
даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю
прынцэсаю ў свеце, збіраецца на шпацыр па беразе рэчкі. Вось і кажа ён свайму гаспадару:
– Калі вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслівы да канца сваіх дзён. А дзеля гэтага вам трэба пайсці да рэчкі і там, дзе я пакажу, залезці ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.
Маркіз дэ Карабас паслухаўся Ката і зрабіў усё, як той яму параіў.
І вось сядзіць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:
– Ратуйце! Ратуйце! Маркіз дэ Карабас топіцца!
Пачуўшы гэтыя крыкі, кароль высунуў галаву з карэты і, пазнаўшы Ката, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы ды дапамагчы маркізу дэ Карабасу.
Пакуль небараку маркіза выцягвалі з рэчкі, Кот падышоў да карэты і сказаў каралю, што, калі яго гаспадар купаўся, нечакана з’явіліся злодзеі і ўкралі ўсё яго адзенне (якое хітрун
схаваў пад вялікім каменем).
Кароль адразу загадаў служкам прывезці маркізу дэ Карабасу
адзін з найлепшых сваіх гарнітураў. Калі той апрануўся, кароль сустрэў яго вельмі ласкава. Прыгожае адзенне вельмі маркізу пасавала (а ён і сам з сябе хлопец быў ладны), i каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. Варта было маркізу
дэ Карабасу два-тры разы зірнуць на каралеўну з пашанай
і трошкі з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяці.
Кароль запрасіў маркіза ў карэту, і далей яны паехалі разам. Кот пабег наперад і, убачыўшы на сенажаці касцоў, сказаў ім:
– Гэй, людзі добрыя, касцы! Калі вы не скажаце каралю, што гэта сенажаць маркіза дэ Карабаса, вас усіх патаўкуць на дробны мак!
Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыя гэта сенажаць.
– Маркіза дэ Карабаса, – адказалі яны хорам.
– У вас добрыя землі, – сказаў кароль маркізу дэ Карабасу.
– Так, Ваша Вялікасць, – адказаў маркіз. – Гэтая сенажаць кожны год дае багаты прыбытак.
Потым Кот напаткаў жняцоў і сказаў ім:
– Гэй, людзі добрыя, жняцы! Ведайце: калі вы не скажаце, што ўсё гэтае жыта належыць маркізу дэ Карабасу, вас усіх патаўкуць на дробны мак!
Кароль, які ехаў следам, захацеў даведацца, чыё гэта жыта расце ўздоўж дарогі.
– Маркіза дэ Карабаса, – адказалі жняцы.
І кароль зноў парадаваўся такому адказу.
А Кот усё бег наперадзе карэты і ўсім, каго ні сустракаў, паўтараў тое самае.
Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усіх людаедаў у свеце, бо ўсе землі, па якіх праязджаў кароль, былі пад уладаю гэтага замка.
Кот, які загадзя паклапаціўся праведаць, хто такі гэты Людаед
і што ён умее рабіць, папрасіў дазволу пагутарыць з ім.
Людаед прыняў яго так ветліва, як толькі можа прыняць людаед, і запрасіў сесці.
– Мяне запэўнівалі, – раптам сказаў Кот, – што вы нібыта здольны ператварацца ва ўсякіх жывёл, што вы можаце зрабіцца, напрыклад, ільвом ці сланом.
– Гэта праўда, – грубым голасам адказаў Людаед. – І каб ты болей не сумняваўся, я зараз на тваіх вачах абярнуся ў ільва.
Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой ільва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць рабіць гэта было цяжка і небяспечна, бо хадзіць у ботах па гонце вельмі нязручна.
Калі Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусціўся з даху і прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.
– А яшчэ мне бажыліся, – сказаў Кот, – ды ў гэта я ўжо зусім не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў самых драбнюткіх звяркоў, напрыклад у пацука ці ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.
– Немагчыма? – зароў Людаед. – Зараз пабачыш.
І ён імгненна ператварыўся ў мыш. Кот адразу кінуўся на яе і з’еў.
Тым часам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны замак і захацеў паглядзець на яго зблізу.
Кот пачуў грукат карэты, выбег насустрач і сказаў:
– Сардэчна запрашаем Вашу Вялікасць у замак маркіза дэ Карабаса!
– Няўжо, пане маркізе?! – крыкнуў кароль. – І гэты замак
таксама ваш? Хіба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор і будынкі?! Калі дазволіце, хацелася б зірнуць і на вашыя пакоі.
Маркіз падаў прынцэсе руку, і следам за каралём яны ўвайшлі ў вялікую залу. Там стаяў стол з дзівоснымі стравамі, прыгатаванымі для сяброў Людаеда, якія пабаяліся сёння завітаць да яго, убачыўшы карэту караля.
Кароль быў зачараваны знатнасцю маркіза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусім не страціла розум. І вось, выпіўшы пяць ці шэсць кубкаў запар, кароль прамовіў:
– А ці не хочаце вы, пане маркізе, быць мне зяцем?
З нізкім паклонам маркіз падзякаваў каралю за такі вялікі гонар і ў той самы дзень ажаніўся з прынцэсай. А Кот зажыў вялікім панам і болей ужо не лавіў мышэй. Хіба што зрэдку – дзеля забавы.

Перевод песни

И король снова был доволен таким ответом.
А Кот всё бегал перед каретой и повторял одно и то же всем встречным.
Наконец Кот прибежал к роскошному замку, владельцем которого был Огр, богатейший из всех огров в мире, ведь все земли, через которые проходил король, находились под властью этого замка.
Кот, который позаботился заранее узнать, кем был этот Людоед
и что он умеет делать, спросил разрешения поговорить с ним.
Огр принял его настолько вежливо, насколько это возможно, и пригласил сесть.
— Меня уверяли, — вдруг сказал Кот, — что ты должен уметь превращаться во всяких животных, что ты можешь стать, например, львом или слоном.
«Это правда», — ответил огр грубым голосом.- И чтобы ты больше не сомневался, я прямо на твоих глазах превращусь в льва.
Кот так испугался, увидев перед собой льва, что серпантин забрался на самую крышу, хотя сделать это было трудно и опасно, потому что в сапогах по гальке ходить очень неудобно.
Когда огр принял свой прежний облик, Кот спустился с крыши и признался, что лев его здорово напугал.
- И мне тоже говорили, - сказал Кот, - но я в это вообще не верю, как будто ты умеешь заводить самых маленьких животных, например, крысу или мышь.Но, признаюсь, мне кажется, что это совершенно невозможно.
- Это невозможно?– проревел Огр.- Сейчас ты увидишь.
И он мгновенно превратился в мышь.Кот тут же набросился на нее и съел.
Тем временем король проходил мимо.Он заметил роскошный замок и захотел рассмотреть его поближе.
Кот услышал грохот кареты, побежал ему навстречу и сказал:
– Добро пожаловать, Ваше Величество, в замок маркиза де Карабаса!
- Правда, господин маркиз?!– крикнул король.- И этот замок
твой тоже?Может ли быть что-нибудь прекраснее этого двора и построек?!Если позволите, я хотел бы также осмотреть ваши комнаты.
Маркиз подал принцессе руку, и они последовали за королем в большой зал.Там стоял стол с чудесными блюдами, приготовленными для друзей Людоеда, которые побоялись сегодня навещать его, увидев королевскую карету.
Король был очарован благородством маркиза де Карабаса, а его дочь чуть не лишилась рассудка от любви.И вот, выпив подряд пять или шесть чашек, король заговорил:
- Разве вы, господин маркиз, не хотите быть моим зятем?
Низким поклоном маркиз поблагодарил короля за столь великую честь и в тот же день женился на принцессе.И Кот стал великим господином и больше не ловил мышей.Разве что изредка – для развлечения.

Смотрите также:

Все тексты Аверсэв >>>