Текст песни
Жылі ў хатцы Кот, Певень і маленькі чалавечак – Жыхарка. Кот і Певень на паляванне хадзілі, а Жыхарка абед гатаваў, стол накрываў, лыжкі раскладаў. Раскладае і прамаўляе:
– Гэтая простая лыжка – для Ката, гэтая – для Пеўня, а гэтая точаная, ручка пазалочаная – для Жыхаркі. Нікому яе не аддам!
Пачула Ліса, што Жыхарка адзін гаспадарыць, і захацелася ёй Жыхаркавага мяса пакаштаваць.
Кот і Певень заўсёды загадвалі Жыхарку дзверы замыкаць. Ён заўжды замыкаў, а аднойчы забыў.
Згатаваў Жыхарка абед, пачаў лыжкі раскладаць і кажа:
– Гэтая простая лыжка – для Ката, гэтая – для Пеўня, а гэтая точаная, ручка пазалочаная – для Жыхаркі. Нікому яе не аддам!
Толькі хацеў ён на стол яе пакласці, а па сходах – топ-топ!
Спужаўся Жыхарка, з лаўкі саскочыў, лыжку з рук выпусціў і пад печку залез. А Ліса ў хатку ўвайшла, глядзіць – няма Жыхаркі.
«Пачакай жа, – думае, – ты мне сам падкажаш, дзе сядзіш».
Падышла яна да стала, пачала лыжкі перабіраць:
– Гэтая простая лыжка – для Пеўня, гэтая – для Ката, а гэтая точаная, ручка пазалочаная – для мяне!
Тут Жыхарка з-пад печкі на ўвесь голас:
– Ай-яй-яй, не бяры, цётачка, я не дам!
– Вось ты дзе, Жыхарка!
Падбегла Ліса да печкі, лапку ў падпечак запусціла, Жыхарку выцягнула, за спіну закінула – і ў лес.
Дадому прыбегла, напаліла печку, каб Жыхарку падсмажыць і з’есці.
– Сядай, – кажа, – на лапату, Жыхарка.
А Жыхарка хоць маленькі, але ўдаленькi. На лапату сеў, ручкі-ножкі растапырыў так, што ў печку не ўлазіць.
– Не так сядзіш, – кажа Ліса.
Павярнуўся Жыхарка да печкі патыліцай.
– Ды не так, – кажа Ліса.
– А ты мне, цётачка, пакажы, я ж не ўмею.
– Які ты нездагадлівы!
Ліса Жыхарку скінула, сама на лапату скок, абаранкам скруцілася, лапкі схавала, хвастом накрылася. Тут Жыхарка яе штурх у печку і засланкай прыкрыў, а сам хутчэй прэч з хаты і дадому.
А дома Кот і Певень плачуць, залiваюцца.
– Вось простая лыжка – для Ката, вось простая лыжка
– для Пеўня, ды няма лыжкі точанай, ручкі пазалочанай,
няма нашага Жыхаркі, няма нашага маленькага!..
Кот лапкай слёзы выцірае, Певень крылцам падбірае.
Раптам па сходах – туп-туп-туп. Жыхарка бяжыць, гучным голасам крычыць:
– А вось і я! А Ліса ў печцы падсмажылася!
Узрадаваліся Кот і Певень. Пачалі Жыхарку цалаваць! Пачалі Жыхарку абдымаць!
І дагэтуль Кот, Певень і Жыхарка ў хатцы жывуць-пажываюць, нас у госці чакаюць.
Перевод песни
Кот, Петух и маленький человечек – Хозяин – жили в хижине. Кот и Петух ходили на охоту, а Хозяин готовил ужин, накрывал стол и расставлял ложки. Он расставлял их и говорил:
– Эта простая ложка для Кота, эта для Петуха, а эта с точеной позолоченной ручкой – для Хозяина. Никому её не отдам!
Лиса услышала, что Хозяин единственный главный, и захотела попробовать его мясо.
Кот и Петух всегда велели Хозяину запирать дверь. Он всегда запирал её, но однажды забыл.
Хозяин приготовил ужин, начал расставлять ложки и сказал:
– Эта простая ложка для Кота, эта для Петуха, а эта с точеной позолоченной ручкой – для Хозяина. Никому её не отдам!
Он хотел поставить её на стол, а на ступеньки – наверх!
Жительница испугалась, спрыгнула со скамейки, выронила ложку из рук и забралась под печь. А Лиса вошла в хижину, посмотрела — Жительницы там не было.
«Подожди минутку, — подумала она, — скажи мне, где ты сидишь».
Она подошла к столу, начала перебирать ложки:
«Эта простая ложка для Петуха, эта для Кошки, а эта с точеной, позолоченной ручкой — для меня!»
Тогда Жительница во весь голос закричала из-под печи:
«О-о-о, не бери, тётя, я тебе её не дам!»
«Вот ты где, Жительница!»
Лиса подбежала к печи, засунула лапу в печь, вытащила Жительницу, бросила её за спину — и в лес.
Она побежала домой, зажгла печь, чтобы зажарить Жительницу и съесть её.
— Садись, — говорит она, — на лопату, Жихарка.
А Жихарка, хоть и маленький, далеко. Он сел на лопату, раскинув лапы так, чтобы не залезть в печь.
— Так сидеть нельзя, — говорит Лиса.
Жихарка повернул голову к печи.
— Нет, не так, — говорит Лиса.
— А ты, тётушка, покажи, я не знаю как.
— Какая же ты безфантазерка!
Лиса сбросила Жихарку, сама запрыгнула на лопату, свернулась калачиком, спрятала лапы и прикрылась хвостом. Потом Жихарка затолкал её в печь и накрыл крылышком, а сам быстро выбежал из дома.
А дома плачут Кот и Петух, плачут.
– Вот простая ложка – для Кота, вот простая ложка…
– для Петуха, но нет ложки с точеной ручкой, нет позолоченной ручки,
нет нашего Жителя, нет нашего малыша!..
Кот вытирает слезы лапой, Петух подхватывает их крыльями.
Внезапно на лестнице раздается глухой стук. Житель бежит, громко крича:
– А вот и я! А Лиса жарится в духовке!
Кот и Петух обрадовались. Они начали целовать Жителя! Они начали обнимать Жителя!
И по сей день Кот, Петух и Житель живут и живут в доме, ожидая нас как гостей.
Смотрите также: